ЕГУ заснаваў Стыпендыяльны фонд імя Ўладзіміра Фурса

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт заснаваў прыватны стыпендыяльны фонд у памяць прафесара Ўладзіміра Фурса. Фонд прызначаны для падтрымкі адукацыі і даследаванняў праз супрацоўніцтва грамадзян Беларусі і суседніх краін.

Фонд будзе забяспечваць падтрымку першакурснікаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, якія прадэманструюць пры паступленні выключныя заслугі і з'яўляюцца грамадзянамі суседніх з Беларуссю краін — Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Ўкраіны. Адміністратарам фонду часова выступаюць Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі (ACE).

46-гадовы Ўладзімір Фурс сканаў 5 чэрвеня гэтага года. Ён працаваў у ЕГУ з 2002 года, у сакавіку 2009 года стаў загадчыкам cектором навуковых даследаванняў ЕГУ. Аўтар чатырох манаграфій і больш чым сотні публікацый. Прафесара Фурса лічылі лідэрам новага для айчыннай думкі кірунку — сацыяльнай тэорыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі