ЕГУ абвяргае інфармацыю пра зарплату рэктара Поліка

Тое, што новаабраны рэктар ЕГУ Дэвід Полік не падпісаў новы кантракт і да гэтага часу атрымлівае заробак у 15 тысяч еўра як выканаўца абавязкаў, паведамляла "Наша ніва". Але ЕГУ абвяргае гэтую інфармацыю. Паведамляецца, што яшчэ да абрання рэктара Полік заключыў з ЕГУ новы кантракт, паводле якога яго зарплата склала 5000 еўра ў месяц.

"Інфармацыя, якая з'явілася 17 чэрвеня ў беларускіх медыях, няслушная. Паводле дамовы з Дэвідам Полікам, якая ўступіла ў сілу 3 красавіка 2015 года, зарплата Поліка складае 5000 еўра ў месяц. Кіраўнічы савет пакідае за сабой права выплаціць рэктару ЕГУ дадатковую прэмію ў памеры да 30 000 у год праз 12 месяцаў працы", — паведаміў Даніэль Таршыс, старшыня Кіраўнічага савета ЕГУ.

Амерыканец Дэвід Полік быў прызначаны рэктарам ЕГУ 10 красавіка. Раней ён працаваў першым прарэктарам ЕГУ, а з кастрычніка 2014-га — выканаўцам абавязкаў рэктара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі