"Едуць турысты": якія шанцы ў беларускай зборнай на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне

Зімовыя Алімпійскія пройдуць у Пекіне / reuters.com​
Зімовыя Алімпійскія пройдуць у Пекіне / reuters.com​

4 лютага ў Кітаі пачнецца зімовая Алімпіяда. Аднадушны прагноз экспертаў на зборную: у Беларусі толькі два віды спорту, у якіх могуць быць медалі, — фрыстайл і біятлон. Нічога новага, так звычайна і адбываецца. Але мы папрасілі эксперта з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, які працаваў некалькі гадоў з зімовымі відамі спорту, расказаць падрабязней, якія планы на медалі ў нас ёсць.

Усё так, сапраўды. Мы можам разлічваць на медалі толькі ў двух відах спорту: біятлон і фрыстайл. Самы пазітыўны прагноз: тры медалі. І тое, каб яны з'явіліся, трэба вельмі моцна пастарацца. Ёсць немаленькая імавернасць, што гэтыя Гульні зусім не прынясуць узнагарод. Але не сумняваюся, што і ў гэтым выпадку міністр спорту Сяргей Кавальчук зможа знайсці станоўчую дынаміку.

 

“Едут туристы”: какие шансы у белорусской сборной на зимней Олимпиаде в Пекине
Ганна Сола / biathlon.by

У складзе беларускай зборнай ёсць дзве біятланісткі, якія паказваюць добрыя вынікі на этапах Кубка свету, — Ганна Сола і Дзінара Алімбекава. Да апошняга этапу перад Алімпіядай яны знаходзіліся на трэцяй і шостай пазіцыях у агульным заліку. У Ганны Сола ў гэтым сезоне моцны ўзлёт: яна заваявала шэсць медалёў. Магчыма, на гэтых дзвюх спартсменак самая вялікая надзея, толькі яны змогуць нешта паказаць, кажа эксперт.

Літаральна днямі былі ўнесены праўкі ў стартавы склад беларускіх біятланістак. Замест Ірыны Кручынкінай паляціць Аліна Пільчук. Як кажа Ірына, прычына ў лепшых паказчыках стральбы. Хоць недзяржаўныя СМІ не забываюць рабіць прыпіску, што абедзве спартсменкі — падпісанткі праўладнага ліста.

"Яна добра страляе, А мая стральба мяне пакінула, не магу яе знайсці. Не разумею, што робіцца", — каментавала Кручынкіна. І сапраўды, Пільчук закрывае 90% мішэняў, што ёсць найлепшым паказчыкам па беларускай камандзе ў прынцыпе.

 

“Едут туристы”: какие шансы у белорусской сборной на зимней Олимпиаде в Пекине
Елена Кручинкина в Раубичах в феврале 2020-го / БЕЛТА

— Але гэта ўсё псіхалагічны ціск. Ён прысутнічае нават у тых спартсменаў, хто падтрымлівае ўлады Беларусі. Усе разумеюць, што ў краіне генацыд. Ужо цяпер улады пачалі распраўляцца нават з тымі, хто іх падтрымлівае. Спартсмены бачаць, як побач з імі звальняюць калег, якія і не выказваліся толкам супраць уладаў. Гайкі закручваюцца для ўсіх, а ў такіх умовах настроіцца практычна немагчыма.

Яшчэ дадатковы псіхалагічны ціск — кавідная невядомасць, у якую едуць спартсмены.

 

“Едут туристы”: какие шансы у белорусской сборной на зимней Олимпиаде в Пекине
За сто дзён да Алімпіяды ў Токіа падсвятлілі мост / Reuters

"Траса незнаёмая, ніхто там не бег, ніхто не ўдзельнічаў. Перадалімпійскага тыдня ў сувязі з COVID не было. Едзем у такую невядомасць", — сказаў шэф місіі беларускай дэлегацыі на Гульнях Аляксандр Гагіеў.

Але не варта забываць і пра асаблівасці нацыянальнай канкурэнцыі, кажа эксперт: "Беларускія чыноўнікі трубяць пра строгі антыкавідны пратакол у часе АГ, але ёсць штосьці мацнейшае за COVID — падтасоўка вынікаў тэстаў.

Гарантый ніхто не дае, што ўрад Кітая не захоча "расчысціць" дарогу да подыума для сваіх атлетаў. Расія не саромелася ж у 2014 годзе "працаваць" з вынікамі допінг-тэстаў. Паглядзім, што там будзе, але тое, што ў магчымасці выдаваць станоўчыя вынікі тэстаў на кавід "патрэбным" атлетам хаваецца велізарны патэнцыял, — факт".

Фрыстайлісты зноў будуць з медалямі? Або не?

“Едут туристы”: какие шансы у белорусской сборной на зимней Олимпиаде в Пекине
Аляксандра Раманоўская / БЕЛТА

Беларускія фрыстайлісты прыязджалі з медалямі з кожнай Алімпіяды. Але гэтым разам Беларусь можа чакаць няўдача, лічаць у Фондзе спартыўнай салідарнасці. Рэч у тым, што Беларусь страціла дзве ключавыя фігуры: Аляксандру Раманоўскую і Мікалая Казеку. Абое выказваліся супраць гвалту і падтрымлівалі народ пасля падзей жніўня 2020 года.

"З яго робяць ізгоя. Але ён трымаецца. Гэта нонсэнс, што чалавека з такім досведам ізалявалі ад трэніровачнага працэсу, штодзённай камунікацыі", — расказваў СМІ экс-дырэктар РЦАП па фрыстайле Вадзім Крывашэеў. Цяпер Казека выконвае функцыі кансультанта, які дае нефармальныя парады.

"Здзіўлюся, калі ў нас будуць медалі ў Пекіне. Спадзяюся, мой прагноз не збудзецца, але пакуль для іншага амаль няма перадумоў. Напэўна, сёння важней, каб спартсмены і трэнеры маўчалі, чым каб Беларусь паспяхова выступала на Гульнях", — лічыць Крывашэеў.

Нагадаем, зімовыя Гульні пройдуць з 4 да 20 лютага. Усяго на зімовую Алімпіяду адправяцца 29 беларускіх спартсменаў. Яны выступяць у шасці відах спорту: біятлон, лыжныя гонкі, фрыстайл, лыжны і канькабежны спорт, фігурнае катанне.

Меншым па колькасці ўдзельнікаў быў 2014 год, калі Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Сочы прадстаўлялі 26 чалавек у пяці відах спорту.

"Гульні ў такіх умовах — тонкі лёд, на якім можа здарыцца ўсё што хочаце, але дакладна не феерычны поспех алімпійцаў Беларусі", — кажа на заканчэнне эксперт Фонду спартыўнай салідарнасці.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі