Эдуард Пальчыс на волі — першыя кадры пасля вызвалення (фотарэпартаж)

Беларускі блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад нікам Джон Сільвер, 28 кастрычніка выйшаў на волю. Яго асудзілі да 1 года 9 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З залы Мінскага гарадскога суда Пальчыс паехаў дадому.

Блогера прызналі вінаватым у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай варожасці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў (арт.343 КК). 

Пасля вызвалення Пальчыс павінен выплаціць 287 рублёў за працэсуальныя выдаткі. Таксама з яго ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.