Дзюк Элінгтан першым з неграў трапіў на амерыканскую манету

Дзюк Элінгтан стаў першым чарнаскурым жыхаром ЗША, чыя выява трапіла на амерыканскую манету. Як паведамляе тэлеканал CNN, Манетны двор ЗША прадставіў 25-цэнтавую манету з партрэтам знакамітага кампазітара і выканаўцы джазавай музыкі. Новыя "чацвертакі" выпускаюцца ў рамках серыі манет з малюнкамі, якія выбіраюць жыхары асобных штатаў. Элінгтана ў якасці свайго "твару" абралі яго землякі з акругі Калумбія: падчас праведзенага там галасавання джазмэн абыйшоў па папулярнасці двух іншых чарнаскурых — барацьбіта за адмену рабства Фрэдэрыка Дугласа і астранома Бенджаміна Банекера.

Эдвард Кэнэдзі "Дзюк" Элінгтан нарадзіўся ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, у 1899 годзе, памёр у Нью-Ёрку ў 1975 годзе. На працягу кар'еры ён напісаў больш за 3 тысячы кампазіцый і атрымаў 13 прэмій "Грэмі". На манеце з яго малюнкам змешчаны надпіс "справядлівасць для ўсіх" (justice for all) — фрагмент клятвы вернасці сцягу ЗША.


Фота — "Лента.ру"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі