Вы тут

Дзяўчына выпала з сёмага паверху ў Магілёве

Фота: БЕЛТА

У Магілёве з акна шматпавярховіка вывалілася 20-гадовая дзяўчына, паведаміў агенцтву БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

Здарэнне адбылося 12 красавіка каля 16.20. Жыхарка Магілёўскага раёна была ў гасцях у знаёмых у кватэры на сёмым паверсе. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас здарэння кампанія выпівала. 

Дзяўчына, якая вываліся з акна, засталася жывой. Яе шпіталізавалі з цяжкай спалучанай траўмай і пераломамі.

Праверку інцыдэнту праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.