Дзяўчаты лупіліся нароўных з мужыкамі (фота)

Ад грандыёзных баёў пад Мінскам па скуры прабягалі дрыжыкі
Вечарам ў нядзелю шостага верасня ў кавярні “Очаг”, што ў Бараўлянах, сабраліся лепшыя байцы нашай краіны. Новая нефармальная арганізацыя, якая яднае самых моцных беларускіх тайбаксёраў і прыхільнікаў адзінаборстваў называецца “Байцоўскі клуб”. 

Шоў, якое прагрымела ў Бараўлянах, здзівіла нават тых, хто пабачыў многае ў жыцці.   Нароўных з вядомымі байцамі змагаліся мінскія, гомельскія і магілёўскія дзяўчыны.  
У цэнтральным жаночым двубоі сустрэліся гамяльчанка Вольга Прыбыльская, чэмпіёнка Еўропы па тайскім боксе, і магілеўчанка Людміла Чыслова, пераможца Кубку свету ў гэтым жа спорце.









"Калісьці я сябравала з футбольнымі фанатамі, і таму пайшла займацца адзінаборствамі, сёння гэта мая ўлюбёная справа", − расказала Вольга Прыбыльская Еўрарадыё.  

Паядынак быў такі зацяты, што лопнулі канаты ад рынгу, а некаторыя мужыкі хапаліся за галаву, паглядаючы на змаганне супрацьлеглага полу. 

Перамагла гамяльчанка. Дарэчы, на турнір мусіў прыехаць яшчэ адзін знаны гомельскі баец рэпер Сярога, але не паспеў. Не змог прыехаць яшчэ адзін удзельнік байцоўскага клубу Аляксандр Глеб. З публічных асобаў на шоў прысутнічала Люся Лушчык і гурт “Дразды”. 

У заключным паядынку вечара выступіў некалі сусветназнакаміты Віталь Ахраменка па мянушцы “Вінт”.  Баец некалькі гадоў прабыў у папраўчай калоніі і вярнуўся ў рынг адразу пасля выхаду на волю.
  
"Мы даем яму шанец рэабілітавацца, каб ён зноў пачаў займацца спортам і не патрапіў пад дрэнны ўплыў", − папярэдзіў журналістаў ідэйны натхняльнік “Байцоўскага клуба” Сяргей Івановіч.   
    
Супернікам "Вінта" стаў мінчук Яўген Макараў, які займаецца ў беларускамоўнага трэнера Юрася Булата. У зацятым паядынку перамогу вырваў Ахраменка. Вяртанне ў спорт пасля турмы адбылося паспяховым. 





"У “Байцоўскім клубе” ўдзельнічаюць самыя моцныя беларусы, былыя і дзейсныя чэмпіёны, якія праславіліся на ўвесь свет, - падсумоўвае Сяргей Івановіч. – Альбо проста моцныя духам людзі, якія займаюцца офіснай працай ці працуюць у іншых сферах, але да апошняга трымаюцца за сваё. Наша мэта – папулярызацыя адзінаборстваў, бо беларусы насамрэч – адна з самых байцоўскіх нацый у свеце".     

Іншыя фота жанчын-байцоў:









Фота Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі