Дзясяткі шведаў змянілі імя, каб год бясплатна пажыць у Берліне

Умовай яго з'яўляецца змена імя ўдзельніка на Клаўс-Хайдзі, а мэта кампаніі — прасоўванне рэйса са Стакгольма ў Берлін. Акрамя пацверджання змены імя на "злучэнне дваіх самых нямецкіх імён", удзельнікі конкурса павінны былі даслаць у авіякампанію матывацыйны ліст.



Як паведамляе РІА "Новости", пераможцам сярод 42 удзельнікаў стаў 24-гадовы Міхаэль Клаўс-Хайдзі Андэрсан. Акрамя аплачанай кватэры, ён атрымае ровар, а таксама зможа вывучаць нямецкую мову з прыватным выкладчыкам. "Нават калі б я не выйграў, то пакінуў бы сваё новае імя", — распавёў журналістам малады чалавек.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі