Вы тут

Дзяржстандарт: Расійскага алею не даліваюць па чвэрць шклянкі на пляшку

kommersant.ru

Дзяржстандарт Беларусі выявіў, што вытворцы расійскага алею часцей за ўсё разліваюць яго ў пляшкі меней, чым заяўлена на ўпакоўцы. Былі правераныя 47 партыяў імпартнага алею і толькі ў 9 з іх заяўлены аб'ём адпавядаў рэальнай колькасці прадукту.

Нагодай стаў зварот грамадзяніна, які ўсумніўся ў адпаведнасці колькасці алею таму, што пазначылі пры маркіроўцы. Парушэнні ў выніку знайшлі ў 80% партыяў.

Правераныя былі тавары шасці расійскіх вытворцаў. Пры заяўленай намінальнай колькасці на бутэльцы 0,8 л недаліў склаў да 38 мл; 0,85 л — да 31,4 мл; 0,87 л — да 27 мл; 0,9 л — да 38 мл; 1 л — да 52 мл.

З улікам выяўленых парушэнняў суб'ектам гаспалдарання выдалі 25 забаронаў рэалізацыі партыяў, 3 прадпісанні аб выпраўленні парушэнняў, складзена 29 пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэннях, якія скіраваныя для разгляду ў суды.

Асобныя імпарцёры перамаркіравалі свае партыі, каб прадаць тавар у Беларусі. Была зробленая пераналадка тэхналагічнага абсталявання.

Парушальнікі — ТАА "Благо-Юг", ТАА "Аквилон", ТАА "ТД «Жемчужина Поволжья», ТАА "КПК", ТАА "ПК «НАШ ПРОДУКТ»", ТАА "Компания Благо".

Інфармацыю пра выяўленыя парушэнні ў дачыненні прадукцыі шасці вытворцаў сктравалі ў Расстандарт, які таксама "займае актыўную пазіцыю ў гэтым пытанні", паведамляе сайт Дзяржстандарта Беларусі.