Дзяржкамісія вырашыла самастойна вывучаць справу гомельскіх “Курапатаў"

Працягваецца расследаванне справы гомельскіх “Курапатаў”.  Старшыня спецыяльнай дзяржаўнай камісіі па даследаванні і перапахаванні астанкаў  Наталля Аксёнава лічыць, што да яе працы зараз не варта далучаць навукоўцаў.

Нагадаем, у чэрвені пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі ў Гомельскім раёне масавыя пахаванні расстраляных людзей. Былі выяўленыя астанкі 70 чалавек.

Мясцовыя жыхары сцвярджалі, што гэта ахвяры савецкіх карных органаў, у тым ліку і грамадзяне Украіны. Аднак пашукавікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў меркавалі, што гэта маглі быць ахвяры фашыстаў.

Уключыць у склад дзяржаўнай камісіі навукоўцаў прапанаваў грамадскі аргкамітэт па ўвекавечанні ахвяраў сталінізму.  

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі