Дзярждэп ЗША папярэджвае пра магчымасць новых тэрактаў у Еўропе

Дзярждэп ЗША папярэджвае пра магчымасць новых тэрактаў у Еўропе

Дзярждэпартамент ЗША папярэдзіў жыхароў Амерыкі пра рызыкі падарожжаў па Еўропе пасля серыі выбухаў у Бруселі, адказнасць за якія ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”. Паводле Дзярждэпа, у бліжэйшай перспектыве экстрэмісты плануюць новыя напады на тэрыторыі Еўропы, іх мэтай могуць стаць спартовыя мерапрыемствы, папулярныя ў турыстаў мясціны, рэстараны і транспартная інфраструктура.

Грамадзянам ЗША рэкамендуюць захоўваць пільнасць у грамадскіх месцах і транспарце, а таксама пазбягаць скаплення людзей. Асабліва ўважлівымі раяць быць падчас рэлігійных святаў, буйных фэстаў і імпрэзаў, перадае ВВС.

Многія амерыканскія гарады ўзмацнілі захады бяспекі ў аэрапортах і на чыгуначных станцыях, хоць урад папярэдзіў, што няма ніякіх новых дадзеных наконт планавання тэрактаў у Амерыцы.

Раніцай 22 сакавіка ў Бруселі адбылася серыя выбухаў, у выніку якіх загінула каля 40 чалавек, яшчэ амаль 200 былі параненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі