Дзярждэп пацвердзіў, што закрывае амбасаду ЗША ў Мінску

Дзярждэпартамент ЗША закрывае сваю амбасаду ў Мінску. Гэта Еўрарадыё пацвердзілі ў аддзеле Дзярждэпу па справах Беларусі. Разам з тым, Амерыка не патрабуе закрыцця беларускай амбасады ў Вашынгтоне.

Першым пра закрыццё амерыканскай амбасады заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне 30 красавіка спікер Дзярждэпартаменту Шон Маккормак.

Дзеянні Дзярждэпу ЗША сталі адказам на ўчорашняе рашэнне Мінску выслаць з краіны 10 амерыканскіх дыпламатаў на працягу 72 гадзін

Амбасада ЗША спыніць сваю працу ужо заўтра, 2 траўня.

Нагадаем, што МЗС Беларусі 30 красавіка абвясціў персонай нон-грата 10 амерыканскіх дыпламатаў. Нагодай для дыпламатычнага канфлікту сталі санкцыі ЗША супраць беларускага канцэрну "Белнафтахім".

Відэа заявы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі