Дзяржава будзе экспартаваць цэмент, а прыватнікі — імпартаваць

У 2010 годзе патрабаванні беларускага рынка ў цэменце перавысяць яго вытворчасць. Пра гэта было заяўлена на калегіі Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры.
Там адзначылі, што пры сённяшніх магутнасцях па вытворчасці цэменту дэфіцыт захаваецца на працягу двух гадоў.

У сувязі з гэтым міністр будаўніцтва і архітэктуры Аляксандр Селязнёў адзначыў, што прыватныя арганізацыі ў 2010 годзе будуць вымушаныя імпартаваць цэмент.

“Пры гэтым неабходна забяспечыць экспарт, каб не страціць рынкі збыту", — прыводзіць словы міністра “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі