Дзяніс Садоўскі: Заклікаем беларусаў не піць на могілках

Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з яго кіраўнікоў Дзяніс Садоўскі:



"Гэта заклік да беларусаў, заклік да хрысціянаў, каб сапраўды ў гэты дзень, прысвечаны памяці продкаў, каб яго не прысвячаць злоўжыванню алкаголем, а прысвяціць сваякам — тым, што ёсць разам з намі, і ўспамінам пра тых, каго ўжо няма".



"Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" заклікае беларусаў зрабіць могілкі "зонай вольнай ад алкаголю і п'янства". Садоўскі кажа, што важна, каб была дакладна акрэсленая ў гэтай справе пазіцыя Праваслаўнай Царквы, паколькі большасць вернікаў у нашай краіне — праваслаўныя.

 

Фота — bymedia.net