Дзяды скончыліся мітынгам у Курапатах: свечы, крыжы і ліст ад Пазняка
![Дзяды скончыліся мітынгам у Курапатах: свечы, крыжы і ліст ад Пазняка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/child_kurapaty_2019_euroradio.jpg.webp?itok=dRH97hS9)
Шэсце, якім у Мінску традыцыйна адзначаюцца Дзяды — Дзень памяці продкаў — скончылася ўрачыстым мітынгам у Курапатах. Акцыя прайшла без здарэнняў і затрыманняў.
Людзі, якія ўдзельнічалі ў шэсці, падняліся на Галгофу (так называюць узвышша ў цэнтры ўрочышча) і ўтварылі паўкола, перад якім выступалі актывісты. Сябра Партыі БНФ Алесь Чахольскі зачытаў ліст ад Зянона Пазняка:
“З 2000 года кожны раз на Дзяды сюды прыходзілі тысяы людзей, якія неслі на плячах крыжы і ўсталёўвалі іх тут, на магілах расстраляных продкаў. Так ствараўся вечны мемарыял памяці пра генацыд. Кожны год на Дзяды сюды прыходзяць людзі, нясуць і ўсталёўваць крыжы — помнікі вечнасці. Вось чаму гэты мемарыял з’яўляецца вечным; гэты працэс няспынны, пакуль жыве народ”.
Людзі ўсталявалі ў Курапатах новыя крыжы, навялі парадак у народным мемарыяле і так згадалі продкаў, косткі якіх ляжаць у зямлі ў Курапацкім лесе. Сёлетнія мінскія Дзяды скончыліся.
![Дзяды скончыліся мітынгам у Курапатах: свечы, крыжы і ліст ад Пазняка](/sites/default/files/paragraphs/image/perahodkurapaty2019euroradio.jpg)
![Дзяды скончыліся мітынгам у Курапатах: свечы, крыжы і ліст ад Пазняка](/sites/default/files/paragraphs/image/sciagikalonakurapaty2019euroradio.jpg)
![Дзяды скончыліся мітынгам у Курапатах: свечы, крыжы і ліст ад Пазняка](/sites/default/files/paragraphs/image/kalona2kurapaty2019euroradio.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.