Дзвюх беларусак у Крыму знесла ў мора на матрацы

Ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што на адлегласці ў два кіламетры ад берага на надзіманым матрацы ў адкрытае мора выносіць двух чалавек. Пацярпелых, якія апынуліся грамадзянкамі Беларусі, даставілі на бераг ратавальнікі.



Ад медыцынскай дапамогі яны адмовіліся, паведамляе РИА Новости.