Беларусаў падазраюць у крадзяжы дзвюх валізаў з золатам у турэцкіх бізнэсоўцаў

Беларусаў падазраюць у крадзяжы дзвюх валізаў з золатам у турэцкіх бізнэсоўцаў

У Кракаве турэцкія бізнэсоўцы сталі ахвярамі рабаўніцкага нападу. Здарэнне адбылося 14 лістапада каля ўваходу ў гатэль, паведамляе "Белсат".

Бізнэсоўцы з Турцыі ўдзельнічалі ў ювелірнай выставе. Каля ўваходу ў гатэль на іх напалі чатыры чалавекі ў масках, збілі, вырвалі з рук дзве валізкі з залатымі ўпрыгажэннямі і ўцяклі на двух аўтамабілях. Потым першае аўто спалілі, а другое паліцыя знайшла праз некалькі гадзінаў пасля нападу.

Паліцыя высвятляе, дзе злачынцы пачалі сачыць за сваймі ахвярамі і на чым паехалі пасля таго, як кінулі другі аўтамабіль. Вядома, што два месяцы таму гэтыя машыны набылі грамадзяне Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі