Дзмітрый Шчыгельскі адмаўляецца каментаваць фільмы АНТ

Дзмітрый Шчыгельскі адмаўляецца каментаваць фільмы АНТ

Лекар-псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, якога па АНТ назвалі лідарам тых, хто планаваў “замах на Лукашэнку”, аддмаўляецца каментаваць інфармацыю дзяржТБ. Ва ўсялякім выпадку, пакуль што.

“Я нічога ні пацвярджаць, ні абвяргаць, ні каментаваць не буду. Гэта мая прынцыповая пазіцыя”, — сказаў ён у стрыме “Радыё 97”.

Шчыгельскі патлумачыў, што ён устрымліваецца ад каментароў, пакуль затрыманыя (Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута ды іншыя) знаходзяцца за кратамі, а ўся інфармацыя ад КДБ “зліваецца” на ТБ.

28 красавіка на тэлеканале АНТ выйшаў фільм "Забіць прэзідэнта", у якім паказалі фрагменты допытаў людзей, затрыманых за "спробу дзяржперавароту". Два з іх — Зянковіч і Кастусёў — назвалі Шчыгельскага асноўным рухавіком змовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі