Дзіцячы склад італьянскага “Інтэра” выйграў матч з лікам 40:0

Італьянская дзіцячая футбольная каманда "Інтэр" выклікала здзіўленне спецыялістаў, выйграўшы адзін са сваіх матчаў з лікам 40:0, паведамляе газета "la Repubblica". Такой буйной перамогі выхаванцы "Інтэра", узрост якіх — ад 8 да 10 гадоў, дабіліся ў матчы супраць каманды "Пергакрэма", які праходзіў у рамках аднаго з дзіцячых футбольных чэмпіянатаў.

Увогуле маладыя выхаванцы "Інтэра" за апошнія чатыры матчы забілі ўжо 104 галы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі