Больш за палову дзяцей Украіны сталі ўцекачамі, паведамляе Дзіцячы фонд ААН. За месяц пасля пачатку расійскай агрэсіі свае дамы пакінулі 4,3 млн дзяцей (агулам ва Украіне 7,5 млн дзяцей): 1,8 млн з іх выехалі за мяжу, іншыя сталі ўцекачамі ўнутры краіны. Выканаўчы дырэктар фонду Кэтрын Расэл мяркуе, што рэха вайны адчуе яшчэ не адно пакаленне ўкраінцаў.
UNICEF за ўсю сваю гісторыю (ён заснаваны ў 1946 годзе) з такой сітуацыяй яшчэ не сутыкаўся.