Дзі Капрыё атрымаў "Залаты глобус" за ролю ў фільме "Выжылы"

Дзі Капрыё атрымаў "Залаты глобус" за ролю ў фільме "Выжылы"

У Лос-Анджэлесе адбылося ўручэнне прызоў Асацыяцыі міжнароднай кінапрэсы "Залаты глобус". Гэта адна з самых значных цырымоній ў Галівудзе. Лічыцца, што пераможцы "Залатога глобуса" становяцца найбольш верагоднымі прэтэндэнтамі на прэмію "Оскар" — узнагароду Амерыканскай кінаакадэміі.

Як паведамляе BBC, сёлета прыз за найлепшую мужчынскую ролю ў мастацкім фільме атрымаў Леанарда Дзі Капрыё (фільм "Выжылы"). Найлепшай акторкай была прызнаная Бры Ларсан за ролю ў "Пакой".

Лепшая актрыса другога плана — Кейт Уінслет ("Стыў Джобс").

Лепшая актрыса другога плана ў серыяле або тэлевізійным фільме — Мора Цірні ("Палюбоўнікі").

Лепшая акторка серыяла (камедыя) — Рэйчал Блюм ("Звар'яцелая былая").

Лепшы серыял (камедыя) — "Моцарт у джунглях".

Лепшы міні-серыял або тэлевізійны фільм — "Ваўчыная зала" (Wolf Hall).

Лепшы акцёр міні-серыяла ці тэлевізійнага фільма — Оскар Айзек ("Пакажыце мне героя").

Лепшы акцёр другога плана серыяла або тэлевізійнага фільма — Крысціян Слэйтэр ("Містэр Робат").

Лепшы саўндтрэк — Эніа Марыконэ ("Агідная васьмёрка").

Лепшы акцёр серыяла (драма) — Джон Хэм ("Вар'яты").

Лепшы акцёр (камедыя) — Мэт Дэйман ("Марсіянін").

Лепшы анімацыйны фільм — "Галаваломка" ("Inside Out").

Лепшы акцёр другога плана — Сільвестр Сталонэ ("Крыд: Спадчына Рокі").

Лепшы сцэнар — "Стыў Джобс".

Лепшы акцёр серыяла (камедыя) — Гаэль Гарсія Берналь ("Моцарт у джунглях").

Лепшы замежны фільм — "Сын Саула".

Лепшая актрыса міні-серыяла ці тэлевізійнага фільма — Лэдзі Гага ("Амерыканская гісторыя жахаў: Гатэль").

Лепшая арыгінальная песня — Writing's On The Wall ("Спектр").

Лепшы серыял (драма) — "Містэр Робат" ("Mr. Robot").

Ганаровая прэмія імя Сэсіла ДэМіляДэнзел Вашынгтон.

Лепшая акторка серыяла (драма) — Тараджы П. Хенсан ("Імперыя").

Лепшы фільм (драма) — "Выжылы" ("The Revenant").

Лепшы фільм (камедыя) 3 "Марсіянін" ("The Martian").

Лепшы рэжысёр — Алехандра Гансалес Іньярыту ("Выжылы").

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі