Джымі Пэйдж зняўся ў фільме-прысвячэнні гітары

Гітарыст легендарных Led Zeppelin Джымі Пэйдж стаў адным з галоўных герояў дакументальнага фільма пра гісторыю гітары.  "It Might Get Loud" будзе выдадзены ў наступным годзе. Ідэя зняць фільм-прысвячэнне гітары прыйшла ў галаву Томасу Талу, прадзюсару апошняга фільма пра Бэтмэна "Цёмны Рыцар".

Паводле словаў Томаса, ні ў адным з шматлікіх дакументальных фільмаў пра рок-музыку, якія яму давялося бачыць, не было нададзена дастаткова ўвагі "звышнатуральным і выбітным асаблівасцям, якімі валодае гэты інструмент".

Разам з Пэйджэм у фільме знімуцца яшчэ два сусветна вядомых гітарыста - удзельнік The White Stripes Джэк Уайт і Эдж  з U2. На прыкладзе гэтых трох музыкаў будзе паказана, як любоў да гітары адбілася на іх музычнай кар'еры.

У фільме таксама захаваная сумесная студыйная сесія музыкаў, падчас якой Эдж вучыць Уайта і Пэйджа гуляць песню U2 "I Will Follow".

Прэм'ера фільма "It Might Get Loud", рэжысёрам якога стаў Дэвіс Гугенхайм, адбылася на пачатку верасня на кінафэсце ў Таронта. Выхад стужкі ў пракат запланаваны на пачатак наступнага году.

Фота: guitarraclasica1.blogdiario.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі