Джулія Робэртс атрымала ўзнагароду Амерыканскай сінематэкі

Амерыканская сінематэка прысудзіла сваю штогадовую ўзнагароду вядомай галівудскай актрысе Джуліі Робэртс. Паводле каментара прадстаўніка савета дырэктароў Рыка Нікіта, "Джулія Робэртс сапраўдная кіназорка, якая заваявала прызнанне гледачоў і крытыкаў з моманту свайго першага з’яўлення на экране ў стужцы “Містычная птушка” і выклікала іх захапленне ў фільмах “Прыгажуня” ды “Эрын Брокавіч”.

Дадам, што ўзнагарода Амерыканскай сінематэкі прысуджаецца з 1986 года лепшым на думку яе кірўніцтва дзеячам кінаіндустрыі. І нагадаю, што ў сярэдзіне чэрвеня ў Джуліі Робэртс нарадзілася трэцяе дзіця, а ў яе бліжэйшых творчых планах здымкі ў карціне Майка Нікалса “Вайна Чарлі Уілсана”.

Урачыстая цырымонія ўручэння узнагароды Амерыканскай сінематэкі адбудзецца 12 кастрычніка ў гатэлі Beverly Hilton.

Фота: matildaewerfalt.blogg.se

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі