Джордж Сорас: Аляксандру Лукашэнку трэба даць шанс

Аляксандру Лукашэнку трэба даць магчымасць паказаць жаданне не толькі змяніць адносіны з Еўропай, але і ўрэгуляваць унутраную сітуацыю. Такое меркаванне выказаў старшыня інстытута "Адкрытае грамадства" Джордж Сорас на ХIII Форуме адкрытага грамадства, які днямі прайшоў у Таліне. Асноўнай тэмай форума былі перспектывы развіцця адносінаў паміж Еўрасаюзам і Расіяй, аднак падчас дыскусіі экспертаў з гасцямі мерапрыемства гаварылі і пра адносіны Беларусі і ЕС. Сорас таксама адзначыў, што станоўча было б расцэненае вяртанне ў Беларусь Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

БелаПАН адзначае, што арганізатарам форума выступіў фонд "Адкрытая Эстонія" ў супрацоўніцтве з Саветам Еўропы па знешняй палітыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі