Джордж Клуні будзе здымаць кіно пра захоп амбасады ЗША ў Тэгеране

У студыі Джорджа Клуні пішацца сцэнар для кінастужкі з працоўнай назвай “Уцёкі з Тэгерана”(Escape From Tehran).  Сюжэт заснаваны на рэальнай гісторыі пра былога агента ЦРУ, які здолеў вывезці з Ірана шэсць палонных.

Па сцэнару, “Уцёкі з Тэгерану” павінны атрымацца драматычнай камедыяй. Сам Клуні, хутчэй за ўсё, стане рэжысёрам стужкі і згуляе ў ёй галоўную ролю... Прататыпам жа галоўнага героя з’яўляецца агент ЦРУ ў адстаўцы Антоніо Мэндэс (Antonio Mendez).

4 лістапада 1979 года амбасада ЗША ў Тэгеране была захоплена. 52 супрацоўнікі трапілі ў палон, дзе іх утрымлівалі на працягу 444 дзён. Мендэс, які трапіў у 1997 годзе ў спіс 50 найлепшых шпіёнаў у гісторыі ЦРУ, распрацаваў аперацыю па вывазе з краіны шасці чалавек, якім удалося ўцячы і схавацца ў дамах супрацоўнікаў канадскай амбасады.

Падрабязнасці аперацыі сталі вядомыя толькі ў 1997 годзе. Мендэс выдаў дыпламатаў за канадскіх кіношнікаў, якія прыехалі ў Іран шукаць месца для здымак навукова-фантастычнай стужкі “Арго” (Argo). Каб пераканаць іранскія ўлады ў праўдападабенстве гісторыі, агент забяспечыў адпаведную рэкламу ў Variety і Hollywood Reporter. Сам Мендэс выступіў у ролі прадзюсара стужкі, ірландца Кевіна Косты Харкінса (Kevin Costa Harkins).

Хітрасць удалася, хоць «здымачнай групе» давялося крыху панервавацца: у аэрапорце Тэгерана ўзнікла некалькі напружаных момантаў. 28 студзеня 1980 года амерыканцы вярнуліся на радзіму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі