Джордж Буш заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Казуліна

Неадкладнага вызвалення Аляксандра Казуліна запатрабаваў ад беларускіх уладаў прэзідэнт ЗША Джордж Буш. У сваім выступе на ўрачыстай вечарыне ў гонар Гістарычнага месяца жанчын, якім у ЗША лічыцца сакавік, Буш гаварыў пра жанчын, якія па ўсім свеце змагаюцца за свабоду. Сярод іх ён вылучыў жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна Ірыну, якая памерла 23 лютага ад анкалагічнага захворвання.

"Пасля таго, як яе муж быў асуджаны на пяць з паловай гадоў за пратэсты супраць фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года, Ірына нястомна змагалася за яго вызваленне. Пры гэтым яна стала голасам усіх палітычных зняволеных, якіх утрымлівае беларускі рэжым", — заявіў Джордж Буш.

Ён таксама адзначыў, што Ірына Казуліна "падрыхтавала глебу для таго, каб Беларусь... стала свабодным, справядлівым і адкрытым грамадствам".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі