Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг адказала расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Ён выказаўся пра "культуру адмены", што Роўлінг цкавалі "прыхільнікі так званых гендарных свабод". Пісьменніца ж абрынулася на Пуціна з жорсткай крытыкай.
"Крытыкай заходняй культуры адмены, думаю, лепш не займацца тым, хто цяпер забівае мірных жыхароў за іх супраціў, або тым, хто саджае ў турму і атручвае сваіх палітычных апанентаў", — напісала ў Twitter Роўлінг.
Яна нагадала і пра злачынствы, якія ўчыняюцца расійскімі войскамі ва Украіне, і пра расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, якога пасля атручвання адправілі за краты ў Расіі.
Critiques of Western cancel culture are possibly not best made by those currently slaughtering civilians for the crime of resistance, or who jail and poison their critics. #IStandWithUkraine https://t.co/aNItgc5aiW
— J.K. Rowling (@jk_rowling) March 25, 2022