Джэк Уайт выратаваў Масонскі храм ад продажу

Экс-удзельнік The White Stripes Джэк Уайт выратаваў Масонскі храма ад продажу на аўкцыёне. Музыка ананімна перавёў $142 000 на рахунак легендарнай дэтройцкай канцэртнай залы, у якой некалі выступалі Джымі Хендрыкс, The Who і Rolling Stones. Улады планавалі выставіць 14-павярховы будынак на продаж з-за вялікай запазычанасці. Прэзідэнт Асацыяцыі масонскага храма Роджар Зобран кажа, што ўчынак Джэка нельга ацаніць словамі, і што ён паступіў, як сапраўдны дэтройцец, верны сваім караням. Будынак Масонскага храма занесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных каштоўнасцяў Амерыкі. Гэта самы вялікі масонскі храм — у ім больш за 100 пакояў і тэатр, у якім праходзілі канцэрты вядомых выканаўцаў. Джэк Уайт нарадзіўся ў Дэтройце і часта наведваў Масонскі храм, бо яго мама прадавала квіткі ў адным з яго тэатраў. Стаўшы рок-зоркай, Уайт выступаў там некалькі разоў разам з The White Stripes. У знак падзякі за ўчынак Уайта адміністрацыя Масонскага храма абвясціла пра тое, што цяпер кафедральны тэатр будзе насіць імя Джэка Ўайта.

Фота: afisha.bigmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі