Дж. Апатурай: NATO для Украіны і Грузіі - пытанне часу

“Далучэнне Украіны і Грузіі да праграмы пашырэння NATO - гэта толькі пытанне часу”, -- заявіў у Бухарэсце прэс-сакратар NATO Джэймс Апатурай. Ён дадаў, што дыскусія ў справе Грузіі і Ўкраіны будзе працягнутая, а рашэнне належыць выключна ад 26 краінаў Альянсу і краінаў, што падаюць заяўку ў NATO. Апатурай паведаміў, што ёсць згода што да запрашэння ў альянс Албаніі і Харватыі, а вось Македонія спачатку павінна вырашыць спрэчку з Грэцяй наконт назвы краіны. Грэцыя не пагаджаецца з назваю “Македонія”, бо мае ў сваім складзе правінцыю з аналагічнай назваю.

www.pap.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі