Вы тут

Дзевятоўскі папрасіў прабачэння за правал беларускіх атлетаў на ЧС у Лондане

Фота: facebook.com/vadim.devyatovskiy

Старшыня Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі Вадзім Дзевятоўскі папрасіў прабачэння ў заўзятараў за няўдалы выступ беларускай зборнай на чэмпіянаце свету ў Лондане. Беларусы за тыдзень спаборніцтваў не атрымалі ніводнай узнагароды.

“Хочацца папрасіць прабачэння ў заўзятараў айчыннай лёгкай атлетыкі за выступ нашай зборнай на гэтым найбуйнейшым спаборніцтве году. Ведаю, што расчаравалі і не спраўдзілі чаканняў. Да галоўнага старту мы падыйшлі з крыўднымі стратамі. Але нават з тымі атлетамі, якія прыехалі ў Лондан, здольныя былі змагацца за медалі. Хоць бы адну ўзнагароду, але абавязаныя былі браць. Сказаць, што атлеты, на якіх мы разлічвалі, не змагаліся, не магу. Але факт ёсць факт — медалёў няма”, — напісаў Дзевятоўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

12 жніўня застаецца апошні спадзеў на Аліну Талай у жаночым фінале на 100 метраў з бар’ерамі. Але занадта моцныя саперніцы могуць не прапусціць яе ў тройку лідараў.

“Я не хачу, каб негатыўны фон ад выступу адбіўся на настроі нашай каманды. Мы бачым, дзе былі дапушчаныя памылкі, ведаем, як у будучыні іх пазбегнуць. Высновы пасля летняга сезону будуць зроблены самыя сур’ёзныя”, — адзначыў Вадзім Дзевятоўскі.

Пры гэтым ён кажа, што амбіцыёзныя мэты, якія беларуская зборная паставіла перад Алімпіядай 2020 года ў Токіё, ніхто не адмяняў.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)