Дзень салідарнасці з Беларуссю пройдзе ў расійскім Варонежы

А 15-й каля помніка Андрэю Платонаву варонежцы змогуць зрабіць фатаграфіі з цытатамі вядомых людзей, прысвечанымі грамадзянскай узаемадапамозе. А 19-й у кніжным клубе "Пятроўскі" будуць паказваць мультфільмы пра Беларусь і чытаць вершы на беларускай мове. Акрамя таго, адбудзецца дыскусія, у якой прымуць удзел праваабаронцы з Беларусі — Валерыя Саўчанкава і Міхаіл Мацкевіч, паведамляюць мясцовыя СМІ.



Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі быў задуманы, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да праблем з дэмакратыяй у Беларусі. 4 жніўня абранае для правядзення акцыі, бо 2 гады таму ў гэты дзень быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.



Фота — by.soli-day.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі