Дзеля бясплатнага абутку дзясяткі брэстаўчан распрануліся ў краме (фота)

Дзеля бясплатнага абутку дзясяткі брэстаўчан распрануліся ў краме (фота)

15 снежня ў Брэсце абутковы супермаркет правёў рэкламную акцыю. Падчас яе, як піша tut.by, першыя 20 чалавек, якія прыйшлі ў краму ў плаўках або купальніку, атрымлівалі любую пару абутку бясплатна.

Па словах работнікаў крамы, ахвочых атрымаць абутак "на халяву" было значна больш.

Дарэчы, раней падобная ж акцыя прайшла ў краме гэтай сеткі ў Гродне.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі