Вы тут

Дзеці ішлі гуляць у футбол, адзін трапіў пад матацыкл і загінуў

На месцы трагедыі / @skgovby

Дзеці ішлі гуляць у футбол, адзін трапіў пад матацыкл "Сузукі" і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося ў аграгарадку Васілішкі ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці ў аўторак каля 20-й гадзіны на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, паводле папярэдняй версіі, дзеці ішлі гуляць у футбол на спартыўнай пляцоўцы. У нейкі момант мяч апынуўся на праезнай частцы і адзін з хлопчыкаў пабег за ім, трапіў пад матацыкл. 14-гадовы школьнік памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што распачатая крымінальная справа. Артыкул — парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, што стала прычынай па неасцярожнасці смерці чалавека (ч. 2 арт. 317 КК). 26-гадовы матацыкліст затрыманы. Ужо ў бліжэйшы час з ім будуць праводзіць следчыя дзеянні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.