Вы тут

"Дзе мой аўтазак?" — пачалася падрыхтоўка да святкавання Дня волі — 2020

Дзень волі — 2019 у Мінску / Еўрарадыё

У Беларусі створаны аргкамітэт па святкаванні Дня волі — 102. У яго склад увайшлі сацыял-дэмакраты і правацэнтрысты. Аргкамітэт збіраецца арганізаваць у Мінску канцэрт-мітынг у нядзелю, 22 сакавіка. На наступны дзень запланавана ўскладанне кветак да памятнага знака  ў гонар прэм’ер-міністра БНР Антона Луцкевіча ў мінскім скверы імя Янкі Купалы. 24 сакавіка мусяць адбыцца лакальныя імпрэзы, а 25 сакавіка — квэст "Дзе мой аўтазак?".

Чаму аргкамітэт быў створаны так рана – амаль за паўгода да 25 сакавіка? Ці былі перамовы з арганізатарамі БНР-100 аб супольнай працы па арганізацыі святкавання ў 2020 годзе? Якім чынам плануецца сабраць неабходныя для правядзення мерапрыемства грошы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць сябры аргкамітэта БНР-102 старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і лідар Руху "За свабоду" Юрый Губарэвіч.