Дывыдзька: Нашых спартоўцаў на Захадзе правакуюць на сэксуальныя дамаганні

Дывыдзька: Нашых спартоўцаў на Захадзе правакуюць на сэксуальныя дамаганні

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выказаўся наконт абвінавачанняў алімпійскай чэмпіёнкі Таццяны Гуцу на адрас беларускага гімнаста Віталя Шчэрбы, які нібыта згвалтаваў яе 27 гадоў таму.

“Мы тут не будзем разбірацца, хто там каго і як 27 гадоў таму… Давайце разбірацца ў тэндэнцыях, у філасофіі такога заканадаўства. Варта толькі паглядзець на дзяўчыну, яна можа абвінаваціць цябе ў дамаганнях. Калі ты, крый божа, дакрануўся да яе ў ліфце — усё, сядзеш або штраф заплаціш! Хто прыдумаў гэтыя законы, як іх правялі праз парламент, якой палавой арыентацыі былі гэтыя людзі, з такімі поглядамі на адносіны мужчыны і жанчыны?” — абураўся Генадзь Давыдзька падчас праграмы “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь-1”.

Таксама ён адзначыў, што ёсць факты, калі “нашых спартсменаў правакуюць, асабліва хакеістаў, футбалістаў, заможных людзей”. “Яны прыязджаюць на Захад, і іх там правакуюць на тое, каб яны сказалі нешта, прытуліліся да некага, памацалі… Пасля чаго на іх пішуць пазовы, і беларускія спартсмены раскашэльваюцца на вялікія сумы”, — заявіў Давыдзька.

“Вось як мужчыне даць зразумець жанчыне, што яна яму падабаецца і не патрапіць пад абвінавачанні ў дамаганнях?” — такое пытанне задаў кіраўнік БТ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі