Дырэктарка “Слаўцэнтра” Зімнева на Акрэсціна. Яе мужа арыштавалі на 14 сутак

Ірына Зімнева
Ірына Зімнева

Дырэкратка Цэнтра славянскіх моваў і культур “Слаўцэнтр” Ірына Зімнева знаходзіцца на Акрэсціна. 13 красавіка суддзя Таццяна Мотыль пакарала Ірыну штрафам у 20 базавых велічыняў (740 рублёў) нібыта за хуліганства. Пасля гэтага Зімнева на волю не выйшла. Пра тое, што яна знаходзіцца на Акрэсціна, даведаліся праваабаронцы “Вясны”.

Мужа Ірыны — Аляксея — арыштавалі на 14 сутак паводле артыкула 19.1 КаАП (“Хуліганства”). Дома ў Ірыны і Аляксея дзве непаўнагадовыя дачкі.

"Слаўцэнтр" ладзіць курсы польскай мовы і дае кансультацыі па атрыманні карты паляка і паступленні ў польскія ВНУ. 13 красавіка ў офісах кампаніі адбыліся ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі