Дырэктара сеткі мінскіх рынкаў падазраюць у вымагальніцтве хабараў

Генеральны дырэктар камерцыйнай фірмы, якой належыць сетка гандлёвых рынкаў, затрыманы ў Мінску па падазрэнні ў атрыманні хабараў шляхам вымагальніцтва.
Пра гэта паведамілі ва УУС Мінскай вобласці. Гендырэктар, дарэчы, грамадзянін Расіі, вымагаў грошы ў прадпрымальнікаў, якім трэба было вярнуць заклад за прадастаўленне гандлёвых месцаў.

Падазраваны абяцаў вярнуць грошы ў тым выпадку, калі прадпрымальнікі заплацяць яму 10% ад сумы закладу. Па звестках аператыўнікаў, прадпрымальнікі прыносілі хабары ў памеры ад 2 да 7 мільёнаў рублёў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі