Дырэктар ФК “Шахцёр”: Жанчын з футболу трэба прыбраць, хай нараджаюць дзяцей

Дырэктар ФК “Шахцёр”: Жанчын з футболу трэба прыбраць, хай нараджаюць дзяцей

Дырэктар футбольнага клуба “Шахцёр” Юрый Вяргейчык зрабіў новую адыёзную заяву наконт жаночага футболу. На думку спартовага менеджэра, а ў мінулым дзеючага футбаліста і трэнера, жанчын з гэтага віду спорту трэба прыбраць, бо іх прызначэнне — нараджаць дзяцей.

Так Вяргейчык пракаментаваў свае выказванні на выканкаме АБФФ, які адбыўся ўвесну. Тады ён нервова адрэагаваў на інфармацыю пра тое, што сума заявачнага ўнёску для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі сярод жаночых каманд складае ўсяго 7 мільёнаў рублёў старымі.

“Сур'ёзна? Значыць, я магу стаць спонсарам. А калі наогул прыбярэм жаночы футбол — усім тут банкет накрыю. Жанчыны павінны дзяцей нараджаць”, — сказаў тады Вяргейчык.

4 лістапада ў эфіры “10 пытанняў” на АБФФ-ТВ ў дырэктара “Шахцёра” пацікавіліся, адкуль у яго такое негатыўнае стаўленне да жаночага футболу, піша by.tribuna.com

“Тут я катэгарычны. Рэч у тым, што прызначэнне жанчын — нараджаць дзяцей. І калі жанчына мае прафесійную кар'еру. Тут жа зразумейце, якім відам спорту займаешся — так структура арганізму і фармуецца. Таму я б не хацеў, каб нашы жанчыны былі, прабачце, з крывымі нагамі, сінякамі, са шнарамі і падбітым вокам. Я б хацеў, каб яны ў нас былі прыгожыя, фігурныя, з веданнем моў, умелі танчыць. І ўсё гэта перадавалі нашым дзецям. Чым больш яны будуць нараджаць такіх прыгожых дзяцей, як я сабе ўяўляю, тым будзе лепш для нашага грамадства”, — заявіў Юрый Вяргейчык.

У свой час Вяргейчык выступаў у якасці футбаліста з 1988 па 2000 год і скончыў кар’еру гульца ў “Шахцёры”. Затым перайшоў на трэнерскую працу ў салігорскім клубе, быў на пасадзе галоўнага трэнера ў 2002-2009 гадах. У 2010 годзе перайшоў на пасаду дырэктара клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі