Вы тут

Дыпламаты з амбасадаў ЗША і Вялікабрытаніі павіншавалі беларусаў з Калядамі

Кадр з відэа

Напярэдадні Нараджэння Хрыстовага супрацоўнікі амерыканскай амбасады павіншавалі беларусаў з Калядамі і Новым годам. Калядная песня на беларускай і рускай мовах з'явілася на акаўнце амбасады ў Фэйсбуку.

Для віншавання яны абралі песню "Deck the Halls", напісаную ў 1862 годзе. Дарэчы, першы радок калядкі праспявала кіраўніца амбасады — часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур.

На пару дзён раней сваё віншаванне беларусам запісалі супрацоўнікі амбасады Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.