Вы тут

Ды прышчапіцеся ўжо: расіяне за вакцынацыю могуць атрымаць аўта ці кватэру

У Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі каля 380 тысяч чалавек.

Чарговая хваля COVID-19 накрыла Маскву. Кіраўніцтва горада ідзе на роспачныя меры, каб стымуляваць сваіх грамадзянаў прышчапіцца.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў пра запуск адмысловай праграмы для грамадзянаў старэй за 18 гадоў, піша РІА Навіны.

"З 14 чэрвеня па 11 ліпеня грамадзяне, якія ўпершыню атрымаюць першы кампанент вакцыны ад COVID-19, стануць удзельнікамі розыгрышу аўтамабіляў. Раз на тыдзень будзе разыгрывацца 5 машын коштам прыкладна 1 млн рублёў", — кажа мэр.

А ўлады Падмаскоўя запісваюць прышчэпленых першым кампанентам вакцыны ў спіс удзельнікаў розыгрышу кватэры.

На днях прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаваў, што расійцы “да падобных працэдур” ставяцца насцярожана. Каб максімальнае спрасціць прыняцце рашэння прышчапіцца, у Маскве прышчапляюць ужо даслоўна ўсюды, нават у гандлёвых цэнтрах.

У Беларусі першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымалі больш за 690 тыс. чалавек. Поўны курс вакцынацыі пакуль што прайшлі толькі каля 380 тыс. чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.