Двум пасажырам аўтобусаў у Гродне спатрэбілася меддапамога пасля ДТЗ

Двум пасажырам аўтобусаў у Гродне спатрэбілася меддапамога пасля ДТЗ

Пасля двух ДТЗ у Гродне дапамога медыкаў спатрэбілася пасажырам маршрутных аўтобусаў. Абодва здарэнні адбыліся 27 сакавіка, паведамляе gaigrodno.by.

Пажылы мужчына атрымаў ранкі рукі і твара, калі ехаў па маршруце №17. На праспекце Янкі Купалы кіроўца аўтобуса затармазіў, каб прапусціць пешаходаў. Калі ён праязджаў скрыжаванне з вуліцай Гая, да яго падышла жанчына і распавяла, што ў транспарце паваліўся пажылы мужчына. Той патлумачыў, што не ўтрымаўся, калі аўтобус затармазіў перад святлафорам.

Удар грудной клеткі дыягнаставалі ў будучай мамы, якая ехала ў аўтобусе 30-га маршруту. Яна распавяла, што каля праспекта Касманаўтаў аўтобус прытармазіў і жанчына не ўтрымалася за поручань. Яна павалілася на спіну і стукнулася аб сядзенні. Падняцца ёй дапамаглі іншыя пасажыры. Яны ж дапамаглі сабраць рэчы, якія выпалі з сумкі. Пра сваю траўму жанчыну кіроўцу не паведамляла і сама звярнулася да медыкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі