Двухгадовае дзіця, якое праглынула пацеркі, памерла ў пінскай лякарні

Няшчасны выпадак адбыўся 12 кастрычніка каля 20:00. У Пінскую цэнтральную лякарню даставілі двухгадовага хлопчыка з дыягназам "іншароднае цела ў бронхах". У прыёмным пакоі малога агледзелі лекары, была прызначаная аперацыя. Дзіця памерла на аперацыйным стале.

У ходзе першапачатковай праверкі ў следства з'явіліся важкія падставы меркаваць, што дзіця памерла, бо лекары неналежным чынам выканалі свае прафесійныя абавязкі. У якасці рэчыўных доказаў канфіскаваныя дзве пацеркі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 162 Крымінальнага кодэкса —неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Следства працягваецца, паведамляе БелТА.

Фота: mama-creative.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі