Двух расіян могуць пасадзіць у беларускую турму за рыбалку

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", нагодай стала рыбалка з дапамогай электравуды.



Акрамя яе ў расійскіх браканьераў канфіскавалі надзіманую гумовую лодку і 25 розных рыб агульнай вагой 2 кілаграмы. Лепельская міліцыя вырашае, ці пачынаць на расіян крымінальную справу за незаконную здабычу рыбы, якая пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры — каля 12,5 млн рублёў.


Максімальнае пакаранне, якое пагражае браканьерам, — да трох гадоў пазбаўлення волі.



Фота — gosinspekciya.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі