Двух гродзенцаў падазраюць у трайным забойстве і выкраданні дзіцяці

Трайное забойства і выкраданне дзіцяці адбылося мінулай ноччу ў Гродне. Як паведаміў БелаПАН, трупы з нажавымі раненнямі выявілі пажарнікі, якія прыбылі на загаранне ў другім корпусе дома № 8 па вуліцы Кабяка. Яны ж выклікалі міліцыю. Загінулыя — 65-гадовы гаспадар кватэры, яго 34-гадовая нявестка і яе 52-гадовая знаёмая. Знік сын маладой жанчыны — пяцікласнік.

Праз некалькі гадзін міліцыянты недалёка ад месца злачынства затрымалі падазроных — 29-гадовага і 28-гадовага гродзенцаў. Абодва — раней судзімыя за разбоі, махлярства, хуліганства, ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, крадзеж. Раней яны адбывалі пакаранне ў папраўчай калоніі № 10 у Наваполацку.

Работнікі пракуратуры мяркуюць, што злачынства было звязана з грашовымі адносінамі. Ускосным пацверджаннем карыслівага матыву можа служыць імкненне падазроных выкрасці з кватэры камп'ютар. Каб схаваць сляды злачынства, у кватэры быў зладжаны пажар.

Што датычыць хлопчыка, то не выключаецца, што яго маглі выкрасці, каб не было небяспечнага сведкі. Падчас затрымання падазраваных ён быў з імі. Цяпер дзіця ў бяспецы.

Падчас здзяйснення злачынства абодва гарадзенца былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі