Двое братоў згарэлі на пажары ў Лунінцы (фота)

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, вынеслі з жылога пакою двух чалавек. Адзін яшчэ падаваў прыкметы жыцця, аднак уратаваць яго не ўдалося. Другі ўжо быў мёртвым.

Загінулыя мужчыны — родныя браты 48 і 50 гадоў. Дакладная прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.

Летась гэты дом ужо гарэў. Тады адзін з братоў з апёкамі трапіў у лякарню, піша “Медыя-Палессе”