Два высакакласныя супрацоўнікі Генпракуратуры звольніліся з ведамства

Генеральная пракуратура ў Беларусі / prokuratura.gov.by
Генеральная пракуратура ў Беларусі / prokuratura.gov.by

Сёння стала вядома, што Генпракуратуру пакінулі два высакакласныя спецыялісты. 

Алег Талерчык быў старэйшым пракурорам упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства Следчым камітэтам у Генпракуратуры. Прычына сыходу — нязгода з пазіцыяй міністэрства ў дачыненні да грамадзян, якіх пераследуюць за выказванне меркавання. І да пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў.

Алегу заставаўся год да стажу, які дае права на павышаную пенсію. Талерчык коратка пракаментаваў сваё рашэнне:

"Гэта быў ўнутраны экзамен для самога сябе. Я вырашыў расказаць пра сваё рашэнне, каб сімвалічна падтрымаць адважных беларусаў, якія падвергліся рэпрэсіям. Як прафесіянал у гэтай сітуацыі я ім дапамагчы, на жаль, не змог", — расказаў ён у каментары tut.by

 

Два высококлассных сотрудника Генпрокуратуры уволились из ведомства

Другі супрацоўнік Генпракуратуры, пра якога сёння стала вядома, што ён пакінуў ведамства, — пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў, начальнік аддзела падтрымкі дзяржабвінавачання Генпракуратуры. Ён не хавае, што сыход звязаны з падзеямі лета і восені:

"Так, мой сыход звязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сістэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў і падначаленых, таму гэтым каментарам я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу каб хаця б адно слова было выкарыстана супраць іх", — ён пракаментаваў сваё звальненне "Нашай Ніве".

Гэта не адзінкавыя выпадкі звальнення ў Генпракуратуры. За апошні месяц службу пакінулі адразу некалькі высакакласных спецыялістаў, у тым ліку начальнікі аддзелаў і намеснікі начальнікаў упраўленняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі