Два суседы вырашылі сварку абрэзам

Як стала вядома следству, 58-гадовы жыхар вёскі Клятное Быхаўскага раёна Магілёўшчыны застрэліў свайго 58-гадовага аднавяскоўца з абрэза незарэгістраванай стрэльбы.



Здарэнне адбылося яшчэ 7 студзеня ў доме пацярпелага. Матывам забойства стала спрэчка паміж мужчынамі. Забойцу затрымалі. Яму пагражае да 15 гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.



Фота — forum.volvo-club.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі