Два пацярпелыя пры выбуху ў Каралёвым Стане знаходзяцца ў рэанімацыі

Два пацярпелыя пры выбуху ў Каралёвым Стане знаходзяцца ў рэанімацыі

Пры выбуху ў вёсцы Каралёвым Стан пад Мінскам пацярпелі чатыры чалавекі. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. 

Пацярпелых шпіталізавалі ў клініку хуткай дапамогі. Двух пацыентаў змясцілі ў апёкавую рэанімацыю. Медыкі ацэньваюць іх стан як цяжкі. Трэці атрымаў траўмы сярэдняй ступені цяжкасці, чацвёрты — лёгкай. Усім ім аказваецца медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме.

Выбух на прадпрыемстве, якое займаецца вырабам бітуму, як паведамляла Еўрарадыё. адбыўся зранку 22 траўня. У каментары тэлеканалу СТВ афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч распавяла, што на месцы здарэння працавала 16 ратавальніцкіх машынаў. 

Акалічнасці і прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі