Вы тут

Два футбольныя матчы і ў кожным праблемы: не загучаў гімн і затрымка з-за снегу

На стадыёне ФК "Мінск" прыбіраюць снег / twitter.com/fcisloch

19 сакавіка ў Беларусі стартаваў 2-гі тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. На пятніцу прызначылі два матчы і ў кожным узніклі праблемы. Спачатку на гульні ў Мазыры паміж "Славіяй" і "Тарпеда-БелАЗ" не ўключыўся гімн РБ. Як піша "Трыбуна", каманды выйшлі на поле, дыктар аб'явіў, што "зараз прагучыць гімн", а ён не прагучаў. Праз некалькі дзясяткаў секунд цішыні дыктар сказаў "Дзякуй", і гульня пачалася. Госці выйгралі з лікам 1:0.

Іншы матч праходзіў на стадыёне ФК "Мінск". У ім гулялі "Іслач" і "Смаргонь". Паядынак пачаўся са спазненнем на паўгадзіны — з поля прыбіралі снег. "Іслач" перамагла 2:0, два галы забіў Дзмітрый Камароўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.