Два беларускія баксёры выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Еўропы

Іх пераможцы стануць уладальнікамі прынамсі бронзы, адзначае БЕЛТА. Першым з беларусаў бронзавую ўзнагароду 40-га першынства кантынента забяспечыў сабе суперцяжкавагавік Віктар Зуеў. Ён выступае ў вагавай катэгорыі больш за 91 кг. У чвэрцьфінале ён перамог украінца Ягора Пляваку.





Другім у паўфінал прабіўся Вазген Сафар'янц (60 кг). Ён перамог прадстаўніка Нямеччыны Кастрыёта Сопа.





Яшчэ тры беларускія баксёры не здолелі прабіцца ў паўфінал. Віталь Бандарэнка (75 кг) прайграў румынскаму баксёру Багдану Юратоні, Сяргей Карнееў (91 кг) саступіў расіяніну Аляксею Ягорову, а Сяргей Лобач (52 кг) апынуўся слабей за ірландца Майкла Конлэйна.





Пазней на рынг выйдуць яшчэ два беларусы. Павел Кастрамін (69 кг) памераецца сіламі з прадстаўніком Малдовы Васілём Сіўцом, а капітан беларускай зборнай Сяргей Новікаў (81 кг) — з харватам Хрвое Сепам.





Фота — БЕЛТА